У Беларусі з пачатку года затрымалі 27 нелегальных абменнікаў крыптавалюты, праінфармавалі ў прэс-службе МУС.
З пачатку года праваахоўнікі спынілі дзейнасць 27 чалавек, якія незаконна праводзілі аперацыі па абмене крыптавалют. Нелегальным спосабам ім удалося зарабіць каля Br22 млн.
У ведамстве адзначылі, што паслугамі ашуканцаў актыўна карыстаюцца аферысты для атрымання наяўных і канвертацыі выкрадзеных грошай, пералічваюць сродкі арганізатарам або ўдзельнікам злачынных схем.
Для папярэджання злачынстваў у гэтай сферы МУС займаецца прапрацоўкай пытання: як мяркуецца, такія аперацыі з фінансамі ў бліжэйшай перспектыве можна будзе правесці толькі з дапамогай біржаў ПВТ.
Звязда, 2 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/19/69924
Текущая дата: 23.12.2024