Белорусский портал в Казахстане

Нацбанк Беларусі: сярэднегадавы курс даляра ў 2014 годзе — 9500



Нацыянальны банк чакае, што сярэднегадавы курс даляра ў 2014 годзе складзе прыкладна 9500 рублёў за даляр.

Такія зьвесткі прыводзяцца ў абгрунтаваньні да праекту Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год.

Мяркуецца, што курс беларускага рубля будзе фармавацца, зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты.

Пры гэтым Нацыянальны банк плянуе накіроўваць у 2014 годзе валютныя інтэрвэнцыі толькі на згладжваньне рэзкіх каньюнктурных ваганьняў абменнага курсу.

Золатавалютныя рэзэрвы Нацбанк плянуе павялічыць на 200–500 мільёнаў даляраў.

Інфляцыю плянуюць зьменшыць да 11%.

Радыё Свабода, 21 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/191/23038
Текущая дата: 17.11.2024