Белорусский портал в Казахстане

Банк развіцця Беларусі плануе да канца года адкрыць філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах



Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў Банку развіцця.

Банк развіцця Беларусі плануе да канца года адкрыць філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах. Развіццё рэгіянальнай сеткі дасць магчымасць банку адмовіцца ад паслуг банкаў-агентаў, якія займаюцца зборам дакументаў для крэдытавання, а таксама вядзеннем работы з праблемнымі актывамі.

"Адной з асноўных задач для банка на бягучы год з`яўляецца поўнае разгортванне філіяльнай сеткі банка і канцэнтрацыя яе намаганняў на рабоце па спагнанню праблемнай запазычанасці, пагашэнні даўгоў перад банкам", - адзначылі ў банку.

У маі ў Гродне і Магілёве былі адкрыты першыя абласныя філіялы Банка развіцця. У іх кампактная структура - каля 20 чалавек. Асноўныя задачы - кантроль за выкананнем крэдытных абавязацельстваў пазычальнікаў перад банкам, работа з праблемнай запазычанасцю, фарміраванне неабходнага пакета дакументаў для прыняцця рашэння аб крэдытаванні інвестыцыйных праектаў.

"Філіялы выконваюць ролю "фронт офіса" Банка развіцця, гэта значыць працуюць непасрэдна з кліентам. Стварэнне філіялаў дасць магчымасць палепшыць якасць работы з кліентамі па крэдытных аперацыях, паскорыць працэс разгляду праектаў, прыняцця рашэнняў і выдачы крэдытаў, мінімізуе крэдытныя і аперацыйныя рызыкі, і, вядома, аптымізуе затраты", - растлумачылі ў Банку развіцця.

Значнае павелічэнне аб`ёмаў крэдытавання і колькасці праектаў, вырашэнне пастаўленых перад банкам задач па крэдытаванні інавацыйных і экспартаарыентаваных праектаў выклікае неабходнасць больш глыбокага вывучэння і кантролю за ходам іх рэалізацыі на ўсіх стадыях ажыццяўлення, арганізацыі сумеснай работы з органамі мясцовай распарадчай і выканаўчай улады, адзначылі ў Банку развіцця.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" створана ў 2011 годзе згодна з указам Прэзідэнта. Асноўнай мэтай банка з`яўляецца фінансаванне дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў. Заснавальнікамі банка сталі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Беларусі. Старшынёй наглядальнага савета Банка развіцця з`яўляецца прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, старшынёй праўлення банка - Сяргей Румас.

12 жніўня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/192/22663
Текущая дата: 17.11.2024