Як паведамілі ў аддзеле грамадскіх сувязяў Міністэрства эканомікі Беларусі, такі аб`ём прапанаваны ў праекце пастановы Савета міністраў "Аб памеры лесасечнага фонду на 2014 год і аб`ёмах рэалізацыі драўніны на пні з лесасечнага фонду па таксавым кошце ў 2014 годзе".
Дакумент падрыхтаваны Мінэканомікі і Мінлясгасам у адпаведнасці з Лясным кодэксам і правіламі рэалізацыі драўніны на ўнутраным рынку.
З агульнага аб`ёму лесасечнага фонду 4,9 млн. куб. м устаноўлена па хвойных, 0,2 млн. куб. м па цвёрдаліставых і 5,9 млн. куб. м па мяккаліставых гаспадарках.
Прапанаваны да зацвярджэння аб`ём рэалізацыі драўніны на пні з лесасечнага фонду па таксавым кошце ў 2014 годзе складзе 7,1 млн. куб. м (64,5% памеру лесасечнага фонду па краіне), у тым ліку па хвойнай гаспадарцы — 3,2 млн. куб. м, цвёрдаліставой — 0,1 млн. куб. м, мяккаліставой — 3,8 млн. куб. м.
Асноўная частка гэтай драўніны (4,8 млн. куб. м, у тым ліку 2 млн. куб. м хвойных, 0,1 млн. куб. м цвёрдаліставых і 2,7 млн. куб. м мяккаліставых парод) будзе адпушчана арганізацыям Мінлясгасу для нарыхтоўкі і наступнай рэалізацыі ў нарыхтаваным выглядзе на біржавых таргах. Грашовыя сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі гэтай драўніны, не абкладаюцца падаткамі, зборамі (пошлінамі) і накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў па вядзенні лясной і паляўнічай гаспадаркі.
Мінэканомікі сумесна з зацікаўленымі ажыццёўлены разлік балансу нарыхтоўкі і спажывання драўніны да 2020 года. У адпаведнасці з дакументам сыравіннае забеспячэнне драўнінай на перыяд да 2020 года пакрывае на 100% патрэбы лесапрамысловага комплексу краіны з улікам дзейных вытворчасцяў і ўсіх інвестыцыйных праектаў, што рэалізуюцца ў Беларусі ў гэтай сферы.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/192/22792
Текущая дата: 17.11.2024