Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У Беларусі прадоўжаць ствараць дадатковыя сартавальныя станцыі і лініі па дасартаванню адходаў. На неабходнасць правядзення гэтай работы звярнулі ўвагу ўдзельнікі семінара па пытанню ўдасканалення сістэмы збору камунальных адходаў, атрымання з іх і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, якое правёў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін.
У семінары прынялі ўдзел міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, кіруючыя работнікі дзяржорганаў і арганізацый. Удзельнікі наведалі палігон цвёрдых камунальных адходаў "Трасцянецкі" ў Мінску, разгледзелі існуючыя праблемы ў сферы збору адходаў і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў.
У ходзе сустрэчы была звернута ўвага на неабходнасць павелічэння глыбіні перапрацоўкі адходаў з мэтай максімальнага атрымання з іх другасных матэрыяльных рэсурсаў. Цяпер у цэлым па рэспубліцы збіраецца толькі 10 працэнтаў такіх рэсурсаў ад агульнага аб`ёму ўтварэння адходаў (у Мінску - 9,3 працэнта). У гэтых мэтах, адзначылі ў прэс-службе, будзе прадоўжана работа па стварэнню дадатковых сартавальных станцый і ліній дасартавання адходаў. Прынята рашэнне аб арганізацыі непасрэдна на палігонах цвёрдых камунальных адходаў збору другасных матэрыяльных рэсурсаў на перасоўных сартавальных лініях.
Удзельнікі семінара адзначылі недастатковую работу і ажыццяўленне кантролю з боку Мінпрыроды, а таксама прызналі мэтазгодным прымяненне комплекснага падыходу ў арганізацыі работы па збору і перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў з атрыманнем канчатковай гатовай прадукцыі.
У сувязі з гэтым Мінжылкамгасу, як каардынатару такой работы, даручана перагледзець канцэптуальныя напрамкі развіцця сістэмы збору, перапрацоўкі і абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.
Намеснікам прэм`ер-міністра Анатолем Калініным прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы з прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў, якая будзе займацца выпрацоўкай прапаноў па ўрэгуляванню праблемных пытанняў і павышэнню эфектыўнасці работы ў гэтай сферы. У задачы групы будзе таксама ўваходзіць удасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адходаў, распрацоўка і стварэнне абсталявання для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў і вытворчасці на іх аснове прадукцыі.
Акрамя таго, у ходзе семінара прынята рашэнне аб узмацненні інфармацыйна-растлумачальнай работы і прыняццю дадатковых мер па шырокаму прыцягненню насельніцтва да работы па раздзельнаму збору адходаў.
5 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/198/20404
Текущая дата: 18.11.2024