Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі адменена дзяржпошліна пры рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб праз Інтэрнэт



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.

У Беларусі скасаваны абавязак заяўнікаў па выплаце дзяржпошліны пры накіраванні электронных дакументаў у рэгіструючы орган для дзяржаўнай рэгістрацыі суб`екта гаспадарання праз вэб-партал Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. 

Як растлумачылі ў Мінюсце, такая льгота была замацавана ў Падатковым кодэксе па прапанове міністэрства. Акрамя таго, Міністэрства юстыцыі сваёй пастановай змяніла адпаведныя формы заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі, якія запаўняюцца на згаданым вэб-партале.

15 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/199/18947
Текущая дата: 18.05.2024