Аб гэтым паведаміў 15 сакавіка журналістам намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
"Канцэпцыя жыллёвай палітыкі дапрацавана, узгоднена з усімі зацікаўленымі і ўнесена ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Цяпер яшчэ праводзяцца некаторыя ўдакладненні, дакумент практычна гатовы для падпісання і прыняцця на ўзроўні ўрада па ўзгадненню з кіраўніком дзяржавы. Думаю, што канцэпцыя літаральна ў сярэдзіне красавіка будзе прынята", - адзначыў Анатоль Калінін.
Акрамя таго, дапрацаваны яшчэ два важныя нарматыўныя дакументы, адзначыў віцэ-прэм`ер. У прыватнасці, падрыхтаваны праект указа кіраўніка дзяржавы па дзяржзаказу. УКБ, гарвыканкамы і дзяржаўныя будаўнічыя арганізацыі будуць браць зямлю, будаваць дамы і прадаваць кватэры. Удзел будучых жыльцоў у будаўніцтве плануецца практычна выключыць. Таксама падрыхтаваны і накіраваны ў Адміністрацыю Прэзідэнта праект указа па навядзенню парадку ў долевым будаўніцтве, дадаў Анатоль Калінін.
Нарматыўны тэрмін будаўніцтва і кантрактная цана згодна са згаданымі дакументамі пры долевым будаўніцтве будуць нязменнымі. Уся адказнасць за ўзвядзенне жылля ў тэрмін будзе ўскладзена на забудоўшчыка. "Гэта дасць магчымасць выключыць даўгабуды", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер.
"Мы ўнеслі дакументы кіраўніку дзяржавы, і калі не будзе якіх-небудзь крытычных заўваг, то за два-тры тыдні яны могуць быць ужо прыняты", - паведаміў Анатоль Калінін.
Таксама Прэзідэнтам падпісана дзяржаўная інвестыцыйная праграма, якая дасць магчымасць пачаць больш інтэнсіўнае будаўніцтва жылля і іншых сацыяльных аб`ектаў, дадаў віцэ-прэм`ер.
15 сакавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/199/19927
Текущая дата: 18.11.2024