Летась айчынныя півавары працягвалі страчваць рынак. Акцызы на пенны напой раслі тройчы на працягу 2012 года, і ў выніку кошт стаў больш высокім, чым, скажам, у Літве ці іншых блізкіх краінах.
Як процістаяць расійскім і ўкраінскім вытворцам, пакуль не зразумела. Півавары сцвярджаюць, што тутэйшы солад добрай якасці, а хмель часткова набываецца ўнутры краіны, астатняе — у Еўропе.
Разам з тым, адкрытае акцыянернае таварыства "Лідскае піва", напрыклад, стала адзінай кампаніяй сярод айчынных вытворцаў пеннага напою, каму ўдалося дабіцца росту продажаў, паведаміў генеральны дарэктар гэтага прадпрыемства Аўдрыус Мікшыс. І дадаў, што для далейшага нарошчвання магутнасцяў вытворчасці піва неабходна фактычна пабудаваць побач яшчэ адзін завод.
Зараз кампанія займае крыху больш за 13 працэнтаў беларускага піўнога рынку. Сёлета "Лідскае піва" вывела на рынак два новыя гатункі піва: Sаndеls, названае ў гонар легендарнага фінскага палкоўніка Ёхана Аўгуста Сандэлса, смелага і мужнага воіна, вялікага аматара ежы і выпіўкі; а таксама Kоrоnеt, рэцэптуру якога распрацаваў малады півавар самой кампаніі "Лідскае піва". Калі Sаndеls — лёгкае, светлае, блізкае па смакавых якасцях да таго, што любяць у піве беларусы (а менавіта салодкія "ноткі"), то Kоrоnеt — гатунак з крыху гаркаватым смакам. Такі напой будзе больш даспадобы еўрапейскім аматарам.
Кампанія, як вядома, выпускае таксама квас, безалкагольныя напоі і ваду. Па квасе кампанія займае 65 працэнтаў рынку. Летась яго рэалізацыя вырасла на 11 працэнтаў. Прыкладна настолькі ж выраслі і аб`ёмы безалкагольных і энергетычных напояў. А са сваёй вадой АURА кампанія трапіла ў топ-10 айчынных вытворцаў пітной вады.
Звыш 5 мільёнаў еўра інвестыцый у гэтым годзе плануецца патраціць на пашырэнне брадзільна-лагернага аддзялення, бурэнне другой артэзіянскай свідравіны на тэрыторыі вытворчасці, устаноўку дадатковага кампрэсара. Плануецца выпусціць і кнігу аб станаўленні і развіцці прадпрыемства са 136-гадовай гісторыяй.
Святлана Барысенка
Звязда, 19 сакавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/199/20008
Текущая дата: 18.11.2024