Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі засталося пасеяць 2,1 працэнта плошчаў яравых культур



Пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сяўба ўсіх яравых культур у Беларусі праведзена амаль на 2,5 млн га, што складае 97,9 працэнта запланаваных плошчаў, 

Паводле даных на 18 мая, агароднінай засеяна 4,25 тыс. га (94,5 працэнта плана). Завершана сяўба цукровых буракоў, бульбы, кукурузы, проса. Грэчка пасеяна на 16,7 тыс. га (73,4 працэнта плана).

Таксама выконваюцца работы па падсяванні шматгадовых траў, праведзеныя на 298,5 тыс. га (больш за 81 працэнт запланаваных плошчаў). У цэлым па Беларусі пры плане збірання мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ў аб`ёме большым за 1,2 млн т (у дзеючым рэчыве) назбірана 825,4 тыс. т (65,7 працэнта ад патрэбнасці).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзена амаль на 2,6 млн га.

18 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/2/53569
Текущая дата: 07.05.2024