Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка падпісаў указ № 80 «Аб асобных пытаннях падаткаабкладання», якім прадаўжаецца да 1 студзеня 2025 года дзеянне падатковых прэферэнцый у крыптасферы, прадугледжаных дэкрэтам ад 21 снежня 2017 года № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі».
Указам таксама прадугледжана распрацоўка да 1 ліпеня 2024 года канцэпцыі далейшага развіцця сферы лічбавых знакаў у Беларусі.
Як паведамлялася, дэкрэтам № 8 устанаўлівалася, што дзейнасць па майнингу, набыцці, адчужэнню токенаў, якая ажыццяўляецца фізічнымі асобамі, не з’яўляецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а токены не падлягаюць дэклараванню.
Звязда, 28 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/20/68859
Текущая дата: 15.11.2024