Белорусский портал в Казахстане

Узровень малазабяспечанасці насельніцтва Беларусі за 27 гадоў знізіўся больш як у 9 разоў



Узровень малазабяспечанасці насельніцтва Беларусі за апошнія 27 гадоў знізіўся больш як у дзевяць разоў, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Паводле інфармацыі Сусветнага банка, ВУП Беларусі па парытэце пакупной здольнасці ў параўнанні з узроўнем 1995 года павялічыўся больш як у пяць разоў, а ВУП па ППЗ на душу насельніцтва - у 5,6 раза, дасягнуўшы $21,7 тыс.

У выніку ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва Беларусі за апошнія 27 гадоў зменшыўся ў 9,4 раза.

5 мая 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/20/69358
Текущая дата: 23.12.2024