Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.
«За 2022 год рост склаў амаль 4 працэнты — з’явілася больш як 1 тыс. новых інтэрнэт-крам. Безумоўна, усе яны розныя — ёсць буйныя і тыя, што спецыялізуюцца на пэўных відах тавараў. Тым не менш гэта форма гандлю актыўна развіваецца. Адзначу, што з усіх зарэгістраваных інтэрнэт-крам 49 працэнтаў належыць юрыдычным асобам, а астатнія 50,7 працэнта — індывідуальным прадпрымальнікам», — расказала начальнік упраўлення.
Паводле яе слоў, інтэрнэт-крамы ў нашай краіне пачалі набываць папулярнасць у перыяд пандэміі COVID-19, калі кантакты паміж фізічнымі асобамі і прадстаўнікамі гандлю былі мінімізаваны.
Прадстаўнік МАРГ звярнула ўвагу, што перад тым як купляць у інтэрнэт-краме, неабходна праверыць яго наяўнасць у гандлёвым рэестры (на сайце МАРГ). «Калі крама ёсць у гэтым пераліку, то з вялікай гарантыяй яна працуе ў прававым полі нашай краіны, і спажыўцы з найменшай верагоднасцю сутыкнуцца з непрыемнымі наступствамі. У гандлёвым рэестры ёсць назва сайта, арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка, якому належыць інтэрнэт-крама, а таксама яго месцазнаходжанне. Гэта азначае, што спажывец заўсёды зможа знайсці адрас, па якім можна звярнуцца ў выпадку ўзнікнення праблем з таварам. Калі ж патрэбнай вам крамы ў гандлёвым пераліку няма, хутчэй за ўсё, пры праблемах з таварам у стасунках з прадаўцом могуць узнікнуць складанасці», — падкрэсліла спецыяліст.
Яна дадала, што звычайна ў нелегальных інтэрнэт-крамах для спажыўца выстаўляюцца максімальна прывабныя нізкія цэны. Аднак варта памятаць, што за гэтым стаіць нявыплата падаткаў і зарплата ў канвертах, за кошт чаго і мінімізуюцца ўсе астатнія затраты. Такім чынам, спакушаючыся нізкай цаной, спажывец мае пэўныя рызыкі.
Звязда, 2 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/20/69610
Текущая дата: 23.12.2024