Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
Насельніцтва і юрыдычныя асобы-рэзідэнты Беларусі ў лютым 2013 года выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты, юрыдычныя асобы-нерэзідэнты - чыстымі пакупнікамі.
Так, фізічныя асобы за люты прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $636,9 млн. у эквіваленце, набылі - $572,8 млн. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты склаў $64,1 млн. У цэлым за студзень-люты насельніцтва Беларусі рэалізавала валюты на $1 млрд. 259,6 млн. у эквіваленце, купіла - $1 млрд. 273,6 млн. Чыстая купля замежнай валюты за два месяцы склала $14 млн.
Суб`екты валютных аперацый - рэзідэнты Беларусі за люты прадалі замежнай валюты на $1 млрд. 771,6 млн. у эквіваленце, набылі - $1 млрд. 605,2 млн. Чысты продаж склаў $166,4 млн. За студзень-люты рэзідэнты прадалі валюты на $3 млрд. 440,3 млн., набылі - на $3 млрд. 457 млн. Чыстая купля валюты склалася ў памеры $16,7 млн.
Нерэзідэнты Беларусі (банкі і суб`екты гаспадарання) у лютым рэалізавалі замежнай валюты на $594,3 млн. у эквіваленце, набылі - $681,2 млн. Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты склала $86,9 млн. За два месяцы 2013 года нерэзідэнты прадалі $734,8 млн., набылі $887,9 млн. Чыстая купля валюты нерэзідэнтамі склалася ў суме $153,1 млн.
Насельніцтва стала чыстым прадаўцом наяўнай валюты ў лютым упершыню з мая 2012 года. На думку экспертаў, павелічэнне продажу фізічнымі асобамі наяўнай валюты можа быць звязана з высокімі стаўкамі па дэпазітах у нацыянальнай валюце на фоне ўмацавання ў лютым беларускага рубля да карзіны валют. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля да долара ЗША ў лютым 2013 года склаў Br8 646 у параўнанні з Br8 648 у студзені.
У цэлым абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-лютым 2013 года склаў $12 млрд. 72,1 млн. у эквіваленце, сярэднядзённы - $277,4 млн. Пры гэтым аб`ём здзелак, праведзеных на пазабіржавым валютным рынку, за студзень-люты дасягнуў $5 млрд. 37,2 млн., на Беларускай валютна-фондавай біржы склаўся ў памеры $4 млрд. 744,4 млн. Аб`ём аперацый насельніцтва на наяўным валютным рынку краіны за студзень-люты бягучага года склаў $2 млрд. 290,5 млн.
7 сакавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/200/19750
Текущая дата: 18.11.2024