Белорусский портал в Казахстане

Найбуйнейшым падаткаплацельшчыкам Брэсцкай вобласці ў 2012 годзе быў лікёра-гарэлачны завод



21,4% кансалідаванага бюджэту Брэсцкай вобласці за 2012 год сфарміравана 10 буйнымі плацельшчыкамі, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

Найбуйнейшымі плацельшчыкамі рэгіёну з`яўляюцца Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка" (7,4% паступленняў кансалідаванага бюджэту вобласці), прадпрыемствы "Брэстэнерга" (2,6%) і "Граніт" (2,0%).

У спіс самых буйных падаткаплацельшчыкаў таксама трапілі прадпрыемствы "Брэстгазаапарат" (1,8%), "Беларусьнафта-Брэстаблнафтапрадукт" (1,6%), "Санта Брэмар" (1,4%), філіял ЗАТ "Атлант — БСЗ" (1,2%), прадпрыемствы "Маньковічы" (1,2%), "Брэсцкае піва" (1,1%), Пінскі вінаробны завод (1,0%).

БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/204/19051
Текущая дата: 18.11.2024