Белорусский портал в Казахстане

У Мінскай вобласці міліцыя штрафуе прадпрымальнікаў, якія працягваюць прадаваць піва паблізу школ



На сёння зафіксавана каля 35 фактаў парушэння забароны, з якіх 16 — сёлета (рэалізоўвалася больш чым 2.000 літраў піва).

З 1 снежня 2012 года рашэннем Мінскага аблвыканкама № 1263 на тэрыторыі вобласці ўведзена забарона на рэалізацыю алкагольных напояў і піва ў гандлёвых павільёнах, размешчаных у радыусе 200 метраў ад устаноў адукацыі і дзіцячых культурна-асветніцкіх устаноў (дзіцячыя школы мастацтваў, тэатры для дзяцей, дзіцячыя бібліятэкі і г.д). 

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, нягледзячы на забарону, некаторыя работнікі гандлёвых аб`ектаў, у асноўным прыватных, працягваюць рэалізаваць спіртныя напоі, у першую чаргу піва. Такое парушэнне кваліфікуецца як парушэнне правілаў гандлю — ч. 1 арт. 12.17 КоАП (штраф ад 2 да 10 базавых велічынь). 

Супрацоўнікі УУС Мінаблвыканкама і тэрытарыяльных органаў унутраных спраў рэгулярна праводзяць рэйды па выяўленні такіх фактаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/205/18944
Текущая дата: 18.11.2024