Белорусский портал в Казахстане

Інавацыі і нацыянальная бяспека



Вучоныя касмічнай галіны Беларусі адзначаюць важнасць абароны нацыянальных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Адной з асноўных задач касмічнай галіны Беларусі на сёння намеснік генеральнага дырэктара Аб`яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Уладзімір Анішчанка назваў процідзеянне выкарыстанню патэнцыялу інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з мэтай пагрозы нацыянальным інтарэсам краіны.

Такое паведамленне ён зрабіў 21 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Адказваючы на пытанне аб тым, якія гэта могуць быць пагрозы, намеснік міністра сказаў: "Пагроза нацыянальнай бяспецы можа заключацца ў неканкурэнтаздольнасці нашай эканомікі. Напрыклад, нашы інстытуты распрацоўваюць новыя канкурэнтаздольныя прыборы, бартавое абсталяванне і іншае навукаёмістае, якое прадаецца. Тым самым наша дзяржава становіцца запатрабаванай на рынках і падтрымліваецца канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі па распрацоўцы і вытворчасці навукаёмістай прадукцыі".

Задача ж інстытута — забяспечыць захаванасць інфармацыі, растлумачыў Анішчанка.
 
Кіраўнік задання дзяржпраграмы "Касмічныя сістэмы і тэхналогіі", кандыдат тэхнічных навук Мікалай Мурашка дадаў: "У бяспеку любой дзяржавы ўваходзіць і экалагічная бяспека і ранняе выяўленне і прадухіленне надзвычайных сітуацый. А для гэтага выкарыстоўваюцца як касмічныя, так і авіяцыйныя сродкі назірання. Так, намі распрацавана авіяцыйная спектразанальная сістэма, гэта значыць сістэма авіяцыйнай здымкі, якая не мае аналагаў у краінах былога СССР на сёння".
 
У сваю чаргу сакратар каардынацыйнага савета дзяржпраграмы  "Інфармацыйныя і касмічныя тэхналогіі" Аляксандр Дудкін назваў некалькі праектаў выканання праграмы па абароне інфармацыі

БелаПАН, 21 лістапада 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/207/17772
Текущая дата: 01.11.2024