Белорусский портал в Казахстане

Працавітасць людзей і стабільнасць у грамадстве - залог паспяховага развіцця Віцебшчыны і краіны ў цэлым у 2012 годзе



Такі пункт гледжання выказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, даючы ацэнку адыходзячаму году.

Віцебская вобласць паспяхова завяршае 2012 год. Рэгіён лідзіруе па многіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця: па валавому рэгіянальнаму прадукту, абнаўленню асноўных фондаў, інавацыйнаму развіццю, экспартна-імпартных адносінах без уліку нафты і нафтапрадуктаў. Вобласць у цэлым вырашыла задачы, якія былі вызначаны планам сацыяльна-эканамічнага развіцця на год, канстатаваў губернатар.

Старшыня аблвыканкама не скрываў, што дасягнуць пастаўленых мэт стала магчыма дзякуючы працавітасці жыхароў вобласці, стабільнасці ў грамадстве і даверу, які грамадства аказвае ўладзе.

"Людзі падтрымліваюць уладу і з разуменнем ставяцца да таго, што не ўсе праблемы ўдаецца вырашыць адразу. Ёсць недапрацоўкі, але людзі ведаюць, што ўлада валодае сітуацыяй і робіць усё магчымае, каб рэгіён развіваўся дынамічна і з кожным годам станавіўся лепшым", - сказаў ён.

Паводле даных камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама, па выніках 2012 года ў Віцебскай вобласці тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту чакаецца на ўзроўні 112 працэнтаў да 2011 года, тэмп росту аб`ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксу фізічнага аб`ёму складзе не менш за 115 працэнтаў, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі дасягне 30 працэнтаў, рэнтабельнасць продажаў прагназуецца на ўзроўні 10 працэнтаў.

Тэмп росту экспарту тавараў у цэлым па тэрыторыі чакаецца на ўзроўні 170 працэнтаў, сальда знешняга гандлю без уліку нафты і нафтапрадуктаў, рэспубліканскіх арганізацый - дадатнае ў памеры $1,5 млрд.

28 снежня 2012, Віцебск
Дзіяна Курыла - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/207/18633
Текущая дата: 18.11.2024