Белорусский портал в Казахстане

Амаль 50 тыс. кватэр пабудавана ў Беларусі ў 2022 годзе



У Беларусі за леташні год арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 49,4 тыс. новых кватэр.

Уведзена ў эксплуатацыю 4226, 2 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1824,2 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 43,2 працэнта ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1390,1 тыс. кв. м. Для шматдзетных сем’яў уведзена 874,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1222,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 28,9 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.

Звязда, 25 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/21/68136
Текущая дата: 03.10.2024