Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Курпачэнка.
Супрацоўнікі наркакантролю УУС Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага гарвыканкама затрымалі родных братоў 33 і 39 гадоў. Устаноўлена, што са снежня мінулага года яны дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы і працавалі на інтэрнэт-наркашоп. Нелегальны тавар атрымлівалі аптовымі партыямі, затым у здымнай кватэры фасавалі на больш дробныя і раскладвалі па схованках у розных гарадах вобласці.
Па месцы жыхарства фігурантаў канфіскавана больш за 3,7 кг розных відаў асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў у складзе арганізаванай групы. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Звязда, 21 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/21/68739
Текущая дата: 15.11.2024