Белорусский портал в Казахстане

Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі амаль на 40 працэнтах плошчаў



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 14 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 252,9 тыс. га, або 38,9 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 82,9 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 2,95 працэнта, Гомельскай - 38,3 працэнта, Гродзенскай - 82,1 працэнта, Мінскай - 34,5 працэнта, Магілёўскай - 12 працэнтаў. Таксама прадаўжаецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу, падрыхтавана ўжо 355,6 тыс. га (54,7 працэнта плана).

Сяўба яравога рапсу праведзена на плошчы 1,04 тыс. га, або 2,23 працэнта да плана, лёну - 6,14 тыс. га, або 13,1 працэнта, цукровых буракоў - 11,8 тыс. га, або 11,6 працэнта, бульбы - 0,07 тыс. га, або 0,27 працэнта, кукурузы ўсяго - 1,67 тыс. га, або 0,15 працэнта. Кукурузы на зерне пасеяна 1,13 тыс. га, што складае 0,43 працэнта ад плана.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на зерне - на 265,3 тыс. га, бульбу - на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - на 101,7 тыс. га. Сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб`ёме 8,877 млн т.

14 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/21/69058
Текущая дата: 23.12.2024