Белорусский портал в Казахстане

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў сакавіку склала Br1814,2



Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў сакавіку 2023 года склала Br1814,2, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата ў Мінску - Br2512,4. У Мінскай вобласці яна склала Br1830,8, Брэсцкай - Br1575,7, Гомельскай - Br1633,4, Гродзенскай - Br1609,8, Віцебскай - Br1502,4 і Магілёўскай - Br1478,1.

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў лютым была Br1684,9.

26 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/21/69207
Текущая дата: 24.12.2024