Белорусский портал в Казахстане

На семінары ў Мінску абмяркуюць пытанні выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці



У культурна-дзелавым цэнтры "Дом Масквы" ў Мінску 29—30 лістапада адбудзецца рэспубліканскі семінар "Нацыянальная сістэма інтэлектуальнай уласнасці і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны".

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, мерапрыемства пройдзе для прадстаўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, кіраўнікоў і спецыялістаў вядучых прадпрыемстваў. Яно арганізавана ў межах стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці на 2012—2020 гады Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

Падчас семінара вядучыя міжнародныя і айчынныя эксперты асветляць найбольш актуальныя пытанні выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці як інструмента павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, яе прасоўвання на замежных рынках, прыцягнення інвестыцый у навукова-вытворчую дзейнасць прадпрыемства, абароны таварных патокаў ад нядобрасумленнай канкурэнцыі і іншыя.

Адбудзецца ўручэнне ўзнагарод Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі найлепшаму беларускаму вынаходніку і найлепшай айчыннай арганізацыі, якая найбольш актыўна выкарыстоўвае сістэму інтэлектуальнай уласнасці ў мэтах атрымання канкурэнтных перавагаў, абароны сваіх распрацовак на беларускім і замежных рынках.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 25 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/211/17903
Текущая дата: 18.11.2024