Белорусский портал в Казахстане

Брага ў "Налібоцкім"



Супрацоўнікі міліцыі на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" канфіскавалі 1,5 тоны брагі, дэманціравалі і ўтылізавалі саматужнае абсталяванне.

Работнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і УУС Мінаблвыканкама пры правядзенні палявога кантрольнага мерапрыемства на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі" выявілі факт незаконнага вырабу самагону двума непрацуючымі жыхарамі Валожынскага раёна.

У выніку працяглага выкарыстання самагоннага апарата быў знішчаны жывы наглебавы слой на плошчы каля 100 квадратных метраў, чым нанесена шкода навакольнаму асяроддзю ў памеры 10 мільёнаў рублёў. У адносінах да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс.

Звязда, 23 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/212/17864
Текущая дата: 18.11.2024