Белорусский портал в Казахстане

Віншаванні Прэзідэнта



Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў мытных органаў з прафесійным святам.

"Сваёй добрасумленнай працай вы забяспечваеце надзейную абарону эканамічных інтарэсаў дзяржавы, ажыццяўляеце барацьбу з трансгранічнай злачыннасцю, — адзначаецца ў віншаванні. — Створаная на самым сучасным узроўні высокатэхналагічная сістэма ажыццяўлення мытнага кантролю дазваляе сёння эфектыўна развіваць інтэграцыйныя працэсы. У першую чаргу ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што супрацоўнікі мытных органаў Беларусі будуць і ў далейшым працаваць на карысць Радзімы, годна абараняць яе інтарэсы і суверэнітэт.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Звязда, 20 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/213/16506
Текущая дата: 19.05.2024