Белорусский портал в Казахстане

На таргах на БВФБ курс долара ЗША вырас на 20 рублёў і склаў 8.490 рублёў



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 24 верасня вырас на 20 рублёў і склаў 8.490 рублёў.

Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 71 млн. 665 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 72 млн. 33 тыс., прапанова — 66 млн. 254 тыс.).

Курс расійскага рубля вырас на 1,50 рубля і склаў 272,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 1 млрд. 279 млн. 775 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 1 млрд. 300 млн. 715 тыс., прапанова — 1 млрд. 133 млн. 516 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 30 рублёў і склаў 10.960 рублёў. Аб`ём — 37 млн. 395 тыс. еўра (попыт — 37 млн. 290 тыс., прапанова — 40 млн. 452 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/213/16592
Текущая дата: 19.05.2024