Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі кожны другі атрымальнік дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі - вясковец



Аб гэтым паведаміў 8 лістапада на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.

Паводле слоў намесніка міністра, значным вынікам правядзення актыўнай сацыяльнай палітыкі з`яўляецца мінімізацыя распаўсюджвання беднасці сярод насельніцтва. Прынятыя ў бягучым годзе меры па падтрымцы даходаў насельніцтва (павышэнне заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы, пераразлікі пенсій, павелічэнне асобных відаў дапамог сем`ям з дзецьмі і інш.) і меры па паслядоўнаму павышэнню ўзроўню дзяржаўных мінімальных сацыяльна-працоўных гарантый змаглі змяніць негатыўную тэндэнцыю росту ўзроўню малазабяспечанасці насельніцтва ў рэспубліцы, падкрэсліў Аляксандр Румак.

У другім квартале 2012 года доля насельніцтва з даходамі ніжэйшымі за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 6,7 працэнта. Гэты паказчык ніжэйшы за ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва, які склаўся ў першым квартале 2012 года (7,6 працэнта).

На падтрымку малазабяспечаных грамадзян і грамадзян, якія знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, накіравана сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД), якая функцыянуе ў рэспубліцы з 2001 года. Цяпер у адпаведнасці з указам нумар 41 ДАСД прадастаўляецца ў выглядзе пяці сацыяльных выплат. Крытэрыем аднясення сем`яў і грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных з`яўляецца бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

За 9 месяцаў бягучага года атрымальнікамі ДАСД сталі 233 тыс. чалавек на суму Br304 млрд. Каля 50 працэнтаў атрымальнікаў дапамогі з`яўляюцца жыхарамі сельскіх населеных пунктаў.

Задачы, якія стаяць на сучасным этапе перад сферай сацыяльнай абароны, разнастайныя і напружаныя. "Неабходна забяспечыць, каб прынятыя меры былі своечасовымі, мелі папераджальны і адрасны характар, а рэалізацыя правоў на сацыяльную падтрымку была даступнай для патэнцыяльных атрымальнікаў", - рэзюмаваў намеснік міністра.

8 лістапада 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/213/17465
Текущая дата: 18.11.2024