Белорусский портал в Казахстане

На беларуска-літоўскай мяжы затрыманы вагон з кантрабандным адзеннем на мільярд рублёў



Буйную партыю нелегальных тавараў затрымалі 7 лістапада служачыя Смаргонскай пагрангрупы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, у пункце пропуску "Гудагай-2" у грузавым цягніку, які накіроўваўся з Літвы ў Казахстан, быў выяўлены вагон, у якім, мяркуючы па дакументах, перавозілася адзенне і абутак, што былі ва ўжыванні. Аднак аператыўная інфармацыя прымусіла сумнявацца ў яго праўдзівым напаўненні. Падчас агляду сумесна з супрацоўнікамі мытні выявілася, што замест сэканд-хэнду вагон забіты новым адзеннем і абуткам з Еўропы.

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт тавараў складае не менш як мільярд рублёў. Кантрабанда перададзена мытні.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/213/17511
Текущая дата: 18.11.2024