Белорусский портал в Казахстане

Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля



ААТ "ААБ Беларусбанк" 16 лістапада прыпыніў выдачу крэдытаў на набыццё жылля.

Крэдытаванне прыпынена на падставе рашэння праўлення банка, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Рашэнне не закране крэдытаванне будаўніцтва жылля, у тым ліку льготнага.

Калі могуць быць зняты абмежаванні, невядома. Беларусбанк абяцае падрыхтаваць у хуткім часе афіцыйны прэс-рэліз.

БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/213/17687
Текущая дата: 18.11.2024