2 лістапада на нарадзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада актывізаваць працу па павелічэнні дадатковых валютных паступленняў у бюджэт.
"Вы заседзеліся ў кабінетах. Мне патрэбны вынік, каб нас не калаціла, каб быў нармальны абменны курс. Нам трэба дадаткова з улікам гэтага года знайсці два, максімум тры мільярды ў год — больш нічога не трэба, і мы будзем нармальна жыць, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Дык вы распішыце і пракантралюйце".
У якасці аднаго з варыянтаў адшукання дадатковых сродкаў у дзяржбюджэт Міхаіл Мясніковіч прапанаваў прыватызацыю, у тым ліку, паводле яго слоў, размова ідзе пра магчымыя выгады ад аб`яднання з партнёрамі з іншых краін, з якімі на гэты момант даводзіцца канкураваць.
"У вас што, ёсць сёння канкрэтныя прапановы па эфектыўнай прыватызацыі прадпрыемстваў, патрэбнай для народа, а яна з-за нейкіх прычын тармозіцца? — задаў яму Лукашэнка пытанне. — Дадуць добрую цану — будзем прыватызаваць. Няма цаны — няма прыватызацыі".
"Перш чым ісці на нейкую прыватызацыю, трэба палічыць грошы і сур`ёзна падумаць. Мы ўжо даўно вызначыліся: абвальнай усеагульнай прыватызацыі не будзе", — нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Мясніковіч у адказ запэўніў, што ўрад не разлічвае толькі на сродкі ад прыватызацыі: "Будзе ажыццяўляцца крэдытаванне па прыярытэтных праектах з патанненнем крэдытаў. Гэта будзе асноўная маса грошай — прыкладна 20 млрд. долараў інвестыцый у асноўны капітал, і гэта мы зробім уласнымі сіламі. Для гэтага ёсць сродкі. Будуць фарміравацца адпаведныя рэсурсы ў камерцыйных банках. Гэта ў тым ліку забяспечыць прырост эфектыўнага экспарту. Другі кірунак — гэта ўласныя сродкі прадпрыемстваў".
"Спадзявацца і разлічваць трэба толькі на сябе", — заявіў Лукашэнка і нагадаў пра неабходнасць эфектыўнага выкарыстання канкурэнтных перавагаў ад членства у АЭП.
"Але пытанне ў тым, як мы працуем у сучасных умовах. Дзе мы дабавілі рынкі? Вы былі ў В`етнаме, М`янме. Колькі туды прадалі пасля гэтага? Зараз паедзеце ў Бангладэш, Індыю", — зазначыў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што часта яму даводзіцца асабіста займацца пытаннямі развіцця канкрэтных кірункаў супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. "А дзе праца ўрада?" — звярнуўся ён да ўдзельнікаў нарады.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў назваў некалькі найважнейшых прадпрыемстваў-экспарцёраў, якія пакуль не спраўляюцца з планавымі задачамі па павелічэнні экспарту.
"Што самае небяспечнае — растуць запасы на складах. Навошта тады выраблялі?" — зазначыў кіраўнік дзяржавы.
"Вы не павінны працаваць у Мінску. Вы павінны працаваць на перспектыўных і дзейных рынках", — падкрэсліў Лукашэнка, звяртаючыся да членаў урада.
Ён пагадзіўся з неабходнасцю перагледзець траты па шэрагу кірункаў, дзе ўжо можна абысціся без значных фінансавых уліванняў: "Разлічваць у наступным годзе на тое, што мы будзем падтрымліваць сельскую гаспадарку крэдытамі і выдзяляць з бюджэту сродкі, не варта. Толькі кропкава".
"Не будзе гэтага буму, як было раней, дый гэта і не трэба. Фермы будзем будаваць акуратна, таму што трэба будзе ўкамплектаваць тыя 1.200, якія вы сёлета пабудуеце. Ніякіх спартыўных, культурных і іншых аб`ектаў. Дай бог, каб гэтыя наведвалі. З аховай здароўя закончым — там невялікія аб`ёмы засталіся, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вядома, патрэбна будзе менш сродкаў, і мы іх менш будзем траціць. Але грошы трэба зарабляць на знешніх рынках".
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 2 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/214/17326
Текущая дата: 18.11.2024