Белорусский портал в Казахстане

Аб`ём вытворчасці харчовых прадуктаў у Беларусі ў студзені—верасні вырас больш як на 5%



Аб`ём вытворчасці ў харчовай прамысловасці ў студзені—верасні 2012 года павялічыўся на 5,1% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 81 трлн. 388 млрд. рублёў, паведамляе Белстат.

Выпуск цукру за дзевяць месяцаў гэтага года знізіўся на 22,5% да 448,8 тыс. тон. У верасні аб`ём вытворчасці склаў 104,4 тыс. тон, што на 10,6% менш, чым у верасні 2011 года, і ў 5,9 разу больш, чым у жніўні 2012 года. Пры гэтым запасы цукру на 1 кастрычніка склалі 84,2 тыс. тон, ці 168,9% да сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці.

Вытворчасць мяса ў студзені—верасні павялічылася на 3,6% (544,5 тыс. т), натуральнамалочнай прадукцыі — на 10,5% (1 млн. 321,5 тыс. т), гарэлкі і пітнога спірту — на 10,8% (11 млн. 127 тыс. дал), шакаладу і кандытарскіх вырабаў з шакаладу і цукру — на 0,3% (43,9 тыс. т).

Знізілася вытворчасць алею на 9,3% (90,6 тыс. т), пладовых він і іншых ферментаваных напояў — на 26,5% (9,5 млн. дал), мінеральнай вады — на 3,9% (20,6 млн. дал), плодаагароднінных кансерваў — на 3,4% (85 млн. умоўных слоікаў).

Запасы плодаагароднінных кансерваў на 1 кастрычніка перавысілі сярэднямесячную вытворчасць у 3,1 разу, крухмалу — у 6,3 разу, каньяку — у 2,7 разу, крупы — у 1,6 разу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/216/17000
Текущая дата: 18.11.2024