Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 12 кастрычніка на нарадзе па пытанні развіцця кандытарскай галіны.
Паводле слоў прэзідэнта, ён даручаў сур`ёзным чынам прааналізаваць усё, што адбывалася на гэтых прадпрыемствах, пачынаючы з савецкіх часоў: як яны прыватызаваліся, да каго яны трапілі ў рукі, як ацэньваліся, — і прыняць рашэнне ў судзе. "Суд прыняў рашэнне. Рашэнне суда не выканаў хто? Назіральныя саветы. З заўтрашняга дня назіральныя саветы ліквідаваць, — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. — Рашэнні суда безумоўна павінны выконвацца, а потым вы маеце права іх абскардзіць".
"Маё рашэнне адназначнае, не гледзячы ні на якіх інвестараў і інвестыцыйны клімат. Таму з заўтрашняга дня прадпрыемствы павінны функцыянаваць так, як раней. Я пакуль яшчэ не кажу пра долі акцый, працэнты, інвестараў — я проста пакуль кажу пра кіраванне прадпрыемствамі. З заўтрашняга дня кіраўнікі прадпрыемстваў прымаюць рашэнне аднаасобна, як дзяржпрадпрыемствы, забыўшы пра тое, што ў іх калісьці быў назіральны савет. Асуджаць мяне або ўхваляць — гэта ўжо справа густу", — заявіў прэзідэнт.
Лукашэнка таксама патлумачыў некаторыя прычыны, па якіх у тым ліку спатрэбілася правядзенне нарады на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. "Па-першае, як з боку акцыянераў, так і органаў улады занадта часта ўздымалася на ўзроўні прэзідэнта пытанне пра будучыню "Камунаркі" і "Спартака", як і ўсёй кандытарскай прамысловасці. Была дадзена маса даручэнняў для таго, каб тут быў наведзены парадак", — адзначыў прэзідэнт.
"Зусім нядаўна мне, можна сказаць, падкінулі яшчэ адзін ліст, — сказаў Лукашэнка. — У гэтым лісце піша чалавек пра тое, што чыноўнікі замест таго, каб дапамагаць, хочуць прадаць фабрыкі, улічваючы асабісты інтарэс. Хацеў бы, каб мне сёння патлумачылі, што гэта за чыноўнікі, якія хацелі прадаць "Спартак" і "Камунарку", улічваючы асабістыя інтарэсы".
Як паведаміў кіраўнік дзяржавы, у тым ліку ў лісце гаварылася, што гэтая сітуацыя можа тым ці іншым чынам адбіцца на інвестыцыйным клімаце ў Беларусі. "Гэты шантаж мне не новы. Інвестыцыйны клімат мяне, вядома, непакоіць, але не за кошт дзяржавы і беларускага народа. Гэта трэба памятаць заўсёды і ўсім, хто звяртаецца да мяне", — падкрэсліў прэзідэнт.
Гаворачы ў цэлым пра прадпрыемствы "Камунарка" і "Спартак", Лукашэнка заявіў: "Ад іх мы заўсёды чакаем і чакалі значнага экспарту нашай прадукцыі і скарачэння імпарту. Як мяне праінфармавалі, пакуль складваецца адмоўнае сальда па знешнегандлёвых аперацыях — імпарт перавышае экспарт. Гэта нікуды не варта".
"Камунарка", "Спартак" і аналагічныя прадпрыемствы — гэта народныя прадпрыемствы, і гэта прадпрыемствы для дзяцей. Гэтым усё сказана, — падкрэсліў Лукашэнка. — Колькі б ні каштавалі нашы кандытарскія вырабы, бацька і маці ўсё роўна для дзіцяці іх купяць. А значыць, гэта стратэгічныя прадпрыемствы, яны будуць заўсёды (не нашы, беларускія, значыць, іншаземцы іх будуць трымаць), як прадпрыемствы па вытворчасці малака, мяса, абутку, адзення".
"Паўстае пытанне: навошта ж трэба было ў свой час іх прыватызаваць, падзяліць? — сказаў Лукашэнка. — Няхай, 15—20 гадоў таму была іншая палітыка, сфарміраваная да таго, каб ўсё раздаць. Раздалі пенсіянерам, фізічным асобам, работнікам прадпрыемстваў, ацанілі па мінімуму. А потым дзялкі нашы, суседніх і далёкіх дзяржаў, вобразна кажучы, за бутэльку скупілі гэтыя акцыі і сталі гаспадарамі прадпрыемстваў".
"Вось да чаго прывяла падобная прыватызацыя і чаму я заўсёды вельмі акуратна і асцярожна да яе стаўлюся", — адзначыў ён.
"Запомніце, у нас падобныя прадпрыемствы ніколі немагчыма будзе прыватызаваць без згоды прэзідэнта. Запомніце гэта раз і назаўсёды. Таму пісаць пра тое, што нейкія там чыноўнікі ў асабістых мэтах штосьці хочуць... Хацець нікому не шкодна. Няхай хочуць — гэта не забараняецца. У нас іншых прадпрыемстваў такіх няма. Гэта нашы флагманы ў гэтай сферы", — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/217/16829
Текущая дата: 18.11.2024