Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 19 ліпеня



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 19 ліпеня 2012 года.

На 19 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.300 беларускіх рублёў
Еўра — 10.200
Расійскі рубель — 256
Украінская грыўна — 1.028,37

Кошык валют — 2.788,09

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — знізіўся на 10 рублёў (0,12%), расійскага рубля — вырас на 0,50 (0,20%), грыўны — на 2,60 рубля (0,25%). Курс кошыка валют вырас на 0,91 рубля (0,03%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 77,74 рубля (2,71%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2289, "долар/расійскі рубель" — 32,4219, "долар/грыўна" — 8,071.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 19 ліпеня долар купляюць па 8.180—8.340 і прадаюць па 8.380—8.600 рублёў.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.300—8.350 пры куплі,  8.400—8.450 пры продажы.

БелаПАН, Мінск, 19 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/218/15209
Текущая дата: 17.05.2024