Белорусский портал в Казахстане

Пенсіянерка з Мінскага раёна перадала кур’еру тэлефонных махляроў $4,3 тыс. і больш за Br5 тыс.



Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

У міліцыю паступіла паведамленне ад сваякоў 85-гадовай жыхаркі Мачулішчаў, якую па тэлефоне падманулі невядомыя. Пенсіянерка аддала кур’еру тэлефонных махляроў $4,3 тыс. і больш Br5 тыс. нібыта за выратаванне дачкі ад адказнасці за ДТЗ. Аператыўнікі ўстанавілі асобу кур’ера. Ім аказаўся 27-гадовы жыхар Дзятлаўскага раёна. Яго затрымалі з доказамі злачынства пры перадачы грошай куратару. Па словах фігуранта, ён «працаваў» другі дзень і паспеў забраць днём раней грошы ў іншай пенсіянеркі ў Мінску.

Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства. Устанаўліваецца дачыненне затрыманага да аналагічных злачынстваў.

Звязда, 17 студзеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/22/68020
Текущая дата: 03.10.2024