Белорусский портал в Казахстане

ДКНТ прадставіў інавацыйную распрацоўку на выставе «Беларусь інтэлектуальная» у Мінску



Інфармацыйныя сістэмы і перадавыя распрацоўкі тэхнапаркаў прадстаўлены на выставе «Беларусь інтэлектуальная» у Мінску.

Экспазіцыя адкрылася ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Свае дасягненні і распрацоўкі тут прэзентавалі навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый. На выставе дэманструецца некалькі сотняў экспанатаў. Акрамя гэтага, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з мультымедыйнымі прэзентацыямі па распрацоўцы праграмнага забеспячэння: «Лічбавы двайнік сельскагаспадарчага прадпрыемства», «Лічбавая жывёлагадоўля», тэхналогія аналізу медыцынскіх малюнкаў у мамалогіі Faust veiw і многае іншае.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях прадставіў раздзел «Камерцыялізацыя распрацовак», наведвальнікі якога могуць прасачыць увесь цыкл інавацыйнай дзейнасці ад стварэння перадавых навуковых распрацовак да іх трансферу ў рэальны сектар эканомікі і сацыяльную сферу.

Сярод найбольш цікавых ноў-хаў — інфармацыйны комплекс тэлемедыцынскай дыягностыкі «Агляд+». Сістэма дазваляе ацаніць стан чалавека, усталяваць факт прыёму наркатычных і іншых забароненых рэчываў. Яшчэ адна распрацоўка — арка дэзінфекцыі з пандусамі, якая дапамагае загадзя распазнаць сімптомы вірусных захворванняў у месцах вялікай колькасці людзей (напрыклад, на вакзалах, у аэрапортах ці гандлёвых аб’ектах). У цяперашні час распрацоўка выкарыстоўваецца ў дзвюх медустановах краіны, бізнес-цэнтрах «Вялікі камень» і «Тытан», на Гродзенскай агародніннай фабрыцы. Ва ўстановах аховы здароўя Беларусі знайшоў прымяненне трэнажор для імітацыі хады «Крок». Абсталяванне прызначана для рэабілітацыі пацыентаў з цяжкімі захворваннямі ніжніх канечнасцяў.

На выставе арганізавана работа кансультацыйнага пункта па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, спецыялісты якога праінфармуюць аб падрыхтоўцы заяўкі на таварны знак і прамысловы ўзор, прадэманструюць працу АІС «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб’екты прамысловай уласнасці».

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» працягнецца па 22 студзеня. Наведаць яе можна цалкам бясплатна.

Звязда, 22 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/22/68091
Текущая дата: 03.10.2024