У Мінску трое маладых людзей скралі аўтамабіль з паркоўкі гандлёвага цэнтра і здалі на металалом.
Жыхар сталіцы звярнуўся ў Заводскае РУУС Мінска з заявай, што з паркоўкі аднаго з гандлёвых цэнтраў на працягу дня знікла яго аўто. Пацярпелы распавёў, што «Жыгулі» былі не зачыненыя, а ключ зламаўся ў замку запальвання. Акрамя таго, у аўтамабілі знаходзіўся набор інструментаў. Праваахоўнікі ўстанавілі, што да знікнення транспарту датычныя трое мінчукоў ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў.
У першы дзень прыяцелі забралі з машыны набор інструментаў, які пазней здалі ў ламбард за Br60. Атрыманыя грошы выдаткавалі на алкаголь. На наступны дзень ад аднаго з прыяцеляў, сталічнага рамесніка па сумяшчальніцтве, паступіла прапанова здаць і сам аўтамабіль, але ўжо ў пункт прыёму металалому. За машыну фігуранта выручылі Br250. За наяўныя купілі плюшавага мядзведзя і павячэралі ў кафэ.
Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж.
Звязда, 13 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/22/68373
Текущая дата: 15.11.2024