На веснавыя палявыя работы ў 2023 годзе неабходна Br2 млрд 975,3 млн. Гэта прадугледжана рабочым планам па падрыхтоўцы і правядзенні веснавых палявых работ у 2023 годзе, размешчаным на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Агульная патрэбнасць у фінансах на 2023 год складае больш за Br6,3 млрд, у тым ліку на перыяд са студзеня па май - амаль Br3 млрд. Сродкі будуць накіраваны на закупку гаруча-змазачных матэрыялаў, мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, рамонт і абслугоўванне сельгастэхнікі, насенне і інш.
У бягучым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб`ёме 8,877 млн т. Цуровых буракоў мяркуецца атрымаць 5 млн т, алейнага семя рапсу - 1,042 млн т, бульбы - 1,1 млн т, ільновалакна - 55 тыс. т, агародніны - 610 тыс. т, пладоў і ягад - 228,4 тыс. т. Для выканання прадугледжаных аб`ёмаў Мінсельгасхарч распрацаваў рабочы план правядзення веснавых палявых работ, вызначыў адпаведныя мерапрыемствы, стварыў рэспубліканскі штаб, аператыўныя рабочыя групы, зацвердзіў графікі пастаўкі мінеральных угнаенняў.
Згодна са структурай пасяўных плошчаў, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры будуць размешчаны на 650,4 тыс. га, кукуруза на зерне - 265,3 тыс. га, бульба - 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - 101,7 тыс. га.
24 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
24 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/22/68808
Текущая дата: 23.12.2024