Такую думку 17 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску выказаў генеральны дырэктар Аб`яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Дзюжаў.
"Што да вытворчасці легкавых аўтамабіляў, то традыцыйна лічылася, што Беларусь не будзе ў гэтым удзельнічаць. Справа ў тым, што ствараць вытворчасць поўнага цыкла неабходна пад вялікія аб`ёмы", — адзначыў Дзюжаў.
"І сёння завод поўнага цыкла — гэта дарагое мерапрыемства. І калі гэтым займацца, то пачынаць трэба з супрацоўніцтва з нейкім аўтамабільным брэндам, які прапануе эфектыўную мадэль для сённяшняй ёмістасці рынку", — адзначыў гендырэктар інстытута.
Ён прывёў прыклад Расіі, якая пусціла на рынак шмат аўтамабільных брэндаў. Пры ёмістасці рынку ў 2 млн. аўтамабіляў у год створаны магутнасці на 3 млн. "Сёння, каб быць на рынку Расіі, неабходна распіхваць локцямі канкурэнтаў", — сказаў Дзюжаў
"Нам неабходна правільна вызначыцца з тым сегментам рынку, на якім будуць запатрабаваны аўтамабілі. І з гэтага будзем зыходзіць, які брэнд, якая фірма будзе найлепшай для нас у якасці партнёра па будаўніцтве завода пад ключ. Вядома, будзе патрэбная і лакалізацыя вытворчасці", — лічыць спецыяліст.
Пры гэтым ён адзначыў, што не можа каментаваць, які сегмент рынка найбольш перспектыўны для Беларусі: "Магчыма, гэта будзе машына за 8—9 тыс. долараў. Мабыць, гэта ўсё ж можа быць эфектыўнае партнёрства з адным з кітайскіх вытворцаў".
У кітайскіх і карэйскіх вытворцаў былі праблемы з пасіўнай бяспекай, якія сёння ў сваёй большасці вырашаны, заўважыў гендырэктар. "Чаму яны пакуль не навучыліся? Ёсць спецыялісты і ў нас, і ў Кітаі. Працэс набліжаецца да таго, што можна нівеляваць адставанне ад агульнаеўрапейскіх дасягненняў", — лічыць Дзюжаў.
Як паведамлялася раней, у Беларусі распачата вытворчасць легкавых аўтамабіляў сумесна з кітайскай кампаніяй Geely. У межах праекта першыя два аўтамабілі ўжо сабраны і цяпер праходзяць сертыфікацыю. На першым этапе будзе ажыццяўляцца адвёртачная зборка на плошчах Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Затым поўнамаштабная вытворчасць з высокай ступенню лакалізацыі будзе разгорнута ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку ў Мінскай вобласці.
БелаПАН, 17 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/221/15884
Текущая дата: 18.11.2024