Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ курс долара ЗША застаўся на адзнацы 8.310 рублёў



Курс долара ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 20 жніўня не змяніўся і склаў 8.310 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, аб`ём таргоў доларам склаў 36 млн. 796 тыс. долараў (першапачатковы попыт — 36 млн. 215 тыс., прапанова — 36 млн. 796 тыс.).

Курс расійскага рубля знізіўся на 1,50 рубля і склаў 259,50 рубля. Аб`ём таргоў склаў 875 млн. 310 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 728 млн. 932 тыс., прапанова — 876 млн. 322 тыс.).

Курс еўра знізіўся на 10 рублёў і склаў 10.270 рублёў. Аб`ём — 13 млн. 834 тыс. еўра (попыт — 11 млн. 446 тыс., прапанова — 13 млн. 834 тыс.).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/221/15962
Текущая дата: 18.11.2024