Да 2015 года доля механізацыі лесанарыхтовак павінна дасягнуць 70%. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 20 жніўня заявіў намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Дзям`янік.
Паводле яго слоў, на сёння гэты паказчык складае 17%. Лясгасы рэспублікі аснашчаныя 82 харвестэрамі, 137 форвардэрамі, 405 сартыментавозамі і 7.200 бензапіламі. Сёлета плануецца закупіць каля 70 харвестэраў і 60 форвардэраў вытворчасці "Амкадор", а таксама 80 цялежак вытворчасці Мазырскага машынабудаўнічага завода і каля 50 сартыментавозаў МАЗ. "Мы цалкам абнаўляем свой парк для лесанарыхтовак", — зазначыў намеснік міністра. Ён паведаміў, што сёлета ўжо нарыхтавана больш як 6 млн. кубаметраў драўніны.
Паводле слоў Дзям`яніка, перад галіной стаіць таксама задача па будаўніцтве лясных дарог. "Адна з праблем заключаецца ў тым, што ў нас вельмі мала добрых лесавозных дарог. Стаіць задача штогод будаваць па 100 км лясных дарог. Сёлета стаіць задача пабудаваць 160 км дарог, з якіх 95 ужо пабудаваныя", — паведаміў намеснік міністра.
Дзям`янік паведаміў, што да 2015 года Беларусь спыніць экспарт круглай драўніны.
"У нас вельмі шмат будуецца дрэваапрацоўчых заводаў як у канцэрне "Беллеспаперапрам", гэтак і інвестарамі. Вельмі вялікае прадпрыемства будуецца ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) кампаніяй "Кронаспан". Яна таксама заявіла, што мае намер пабудаваць завод у СЭЗ "Магілёў" па выпуску пліт аб`ёмам перапрацоўкі 500 тыс. куб. метраў штогод, гэта вялікі аб`ём", — сказаў намеснік міністра.
"Уся драўніна, якую мы будзем нарыхтоўваць у будучым, будзе перапрацоўвацца ўнутры краіны. На экспарт мы нічога пастаўляць не будзем. Я думаю, што недзе да 2015 года экспарт драўніны ў круглым выглядзе цалкам спыніцца", — выказаў меркаванне Дзям`янік.
Паводле яго слоў, сёння 80% драўніны, якая нарыхтоўваецца, пастаўляецца на ўнутраны рынак. "У нас ужо сёлета пачаліся змяншацца пастаўкі круглай драўніны на экспарт — на 116 тыс. куб. метраў пастаўлена менш, чым летась. Пры гэтым на 150 тыс. куб. метраў павялічаны пастаўкі на ўнутраны рынак у сувязі з узрослым попытам на ўнутраным рынку", — патлумачыў Дзям`янік.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што пакуль існуе праблема перапрацоўкі ўнутры краіны балансавай драўніны і тэхнічнай сыравіны. Разам з тым, зазначыў ён, у Беларусі "цалкам дастаткова прадпрыемстваў па перапрацоўцы сыравіны на фанеру".
БелаПАН
20 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/221/15989
Текущая дата: 18.11.2024