Аб гэтым паведамляе прэс-служба Мінсельгасхарча Беларусі.
Паводле аператыўнай інфармацыі, на 9 жніўня 2012 года валавы збор збожжа ў сельскагаспадарчых арганізацыях краіны перавысіў 7 млн. тон (5,7 млн. тон на тую ж дату мінулага года).
Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур складае 38,2 ц/га, што на 3,5 ц/га вышэй за паказчык мінулага года. Найвышэйшую ўраджайнасць па-ранейшаму маюць сельскагаспадарчыя арганізацыі Гродзенскай вобласці, дзе з аднаго гектара атрымліваюць па 48,7 ц.
Намалот у Мінскай вобласці складае 1,737 млн. тон, Гродзенскай — 1,353 млн., Брэсцкай — 1,297 млн., Магілёўскай — 974 тыс. тон, Гомельскай — 936 тыс. тон, Віцебскай — 788 тыс. тон.
У лік дзяржзаказу на 9 жніўня прададзена 816 тыс. тон харчовага зерня (69% да плана), на 197 тыс. тон больш, чым летась.
У цэлым па краіне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраныя на 1 млн. 853 тыс. гектараў, што складае 76,3% да плана ўборкі.
"У апошнія дні тэмпы ўборкі знізіліся да 2-3% у суткі, што абумоўлена выхадам за апошнюю стадыю гэтых работ у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, і вільготнасцю пасеваў у некаторых рэгіёнах з-за дажджоў, — паведамляе прэс-служба. — У той жа час неапраўдана нізкія і патрабуюць паскарэння тэмпы работ у Віцебскай вобласці, дзе ўбрана толькі 50% плошчаў, занятых пад зерневымі і зернебабовымі культурамі".
У Мінсельгасхарчы адзначылі, што "ў сувязі з пагаршэннем умоў надвор`я ва ўсіх рэгіёнах неабходна прыняць меры па недапушчэнні страт на збожжатоках".
БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/222/15717
Текущая дата: 18.11.2024