Нядаўна сталічнай міліцыі прыйшлося выпраўляць памылкі, дапушчаныя былымі службовымі асобамі РУП "Трэст Белтрансбуд" яшчэ пры Савецкім Саюзе.
Як паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі, 25 гадоў таму, пабудаваўшы на тэрыторыі будаўніча-мантажнага поезда (БМП) "Вадрэм-6" адміністрацыйны і бытавы будынак, кіраўніцтва трэста не паставіла іх на баланс. Калі БМП змяніў прапіску, пабудовы паспяшаліся прыбраць да рук начальнікі гаражна-будаўнічага кааператыва "Ластаўчына гняздо", які размяшчаецца на гэтай жа тэрыторыі. Прычым сваё права карыстання яны замацавалі дакументальна.
ГБК "Ластаўчына гняздо" быў створаны ў 1993 годзе для работнікаў будаўніча-мантажнага поезда "Вадрэм-6", якія ў парадку ўстаноўленай чаргі атрымлівалі там гаражы. Пасля рэарганізацыі "Вадрэм-6" (гаражны кааператыў знаходзіўся з ім на адной тэрыторыі) ГБСК на законных падставах атрымаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтага зямельнага ўчастку. Калі патрэбны дакумент быў на руках, кіраўніцтва кааператыва падало ў Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даведку аб балансавым кошце нібыта пабудаваных за свой кошт будынкаў, атрымаўшы тэхпашпарты на іх. У выніку ў 2004 годзе гаражны кааператыў стаў "законным" уладальнікам двух памяшканняў 52,6 і 117,2 кв. м адпаведна. Праз некалькі месяцаў указаныя будынкі былі прададзены.
Супрацоўнікі УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама ўстанавілі ўсе эпізоды праведзенай аферы. Матэрыялы праверкі ляглі ў аснову іску, які пракуратура Маскоўскага раёна накіравала ў суд. Згодна з яго рашэннем дзеянні кіраўнікоў ГБК "Ластаўчына гняздо" былі прызнаны незаконнымі, а памяшканні вернуты ў карыстанне адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы. Сума прадухіленага ўрону дзяржаўным інтарэсам склала 238,9 тыс. долараў ЗША, што на сённяшні дзень эквівалентна амаль 2 млрд. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/223/15403
Текущая дата: 18.11.2024