Белорусский портал в Казахстане

Біржавы курс долара вырас з 8.280 да 8.330 рублёў



Курс долара ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 чэрвеня вырас з 8.280 да 8.330 рублёў, еўра — знізіўся з 10.490 да 10.440, расійскага рубля — з 251,5 да 248,5.

Паводле звестак БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 55 млн. 340 тыс., прапанова — 43 млн. 337 тыс., аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 29 банкаў, — 43 млн. 506 тыс.

Попыт на еўра — 21 млн. 635 тыс., прапанова — 24 млн. 976 тыс., аб`ём здзелак — 21 млн. 875 тыс. У таргах удзельнічала 27 банкаў.

Попыт на расійскія рублі склаў 799 млн. 2 тыс., прапанова — 1 млрд. 63 млн. 226 тыс., аб`ём здзелак — 1 млрд. 38 млн. 525 тыс. У таргах удзельнічала 28 банкаў.

Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс знізіўся з 2.500 да 2.450 рублёў), японскай іенай (застаўся на адзнацы 103,50), латвійскім латам (15.310), літоўскім літам (3.070), казахстанскім тэнге (вырас з 55,40 да 55,60), брытанскім фунтам стэрлінгаў (з 12.960 да 13.200) і швейцарскім франкам (знізіўся з 8.710 да 8.680).

Курс кошыка валют (долар, еўра, расійскі рубель) на 23—25 чэрвеня складае 2.785,42 рубля. Гэта на 0,36% менш за паказчык папярэдняга дня (2.795,43) і на 2,81% менш за паказчык на канец 2011 года (2.865,83).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/226/14799
Текущая дата: 18.11.2024