Белорусский портал в Казахстане

Па выніках студзеня—мая рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам 0,4 трлн. рублёў, ці 0,2% да ВУП



Як паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі, прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаў 4,7 трлн. рублёў, ці 2,5% да ВУП.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі 34,4 трлн. рублёў, ці 36,6% удакладненага гадавога плана.

Даходы бюджэту сектара дзяржкіравання склаліся ў суме 78,6 трлн. рублёў, ці 40,2% удакладненага гадавога плана.

За студзень—май 2012 года паступленне ПДК склала 16,4 трлн. рублёў, ці 34,8% удакладненага гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 9,3 трлн. рублёў (55,4%). Акцызы паступілі ў суме 3,8 трлн. рублёў (33,9%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 9,4 трлн. рублёў (37,2%). Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 19,9 трлн. рублёў, ці 41,9% удакладненага гадавога плана.

Па стане на 1 чэрвеня 2012 года запазычанасць па падатках і зборах склала 116,7 млрд. рублёў і паменшылася за май на 29,8 млрд. рублёў.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень—май 2012 года склалі 73,8 трлн. рублёў, ці 38% удакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 34 трлн. рублёў, ці 36,1% удакладненага гадавога плана.

Расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 10,5 трлн. рублёў (29,5%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 11 трлн. рублёў (40,6%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) накіравана 43,6 трлн. рублёў (40,4%).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
1 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/226/14891
Текущая дата: 18.11.2024