Белорусский портал в Казахстане

Беларусь выплаціла працэнтны даход па еўрабондах



Працэнтны даход па еўрааблігацыях Belarus-2027 выплачаны 29-га снежня на суму $22,9 млн у эквіваленце, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Сродкі ў поўным аб’ёме залічаны на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк». Доступ да рахунку забяспечаны для ўстаноўленага эмісійнай дакументацыяй плацежнага агента — Citibank N.A. London Branch. Такая схема разлікаў прымяняецца згодна з пастановай урада і Нацыянальнага банка ад 6 красавіка 2022 года нумар 212/10.

Уладальнікі еўрабондаў могуць атрымліваць выплаты з гэтага рахунку пры прад’яўленні адпаведнай заяўкі і праходжанні верыфікацыі, прадугледжанай пастановай урада і Нацбанка ад 26 верасня 2022 года нумар 643/20.

У Міністэрстве фінансаў нагадалі, што абавязацельствы па еўрабондах выконваюцца менавіта такім чынам у сувязі з санкцыямі, якія дзейнічаюць у тым ліку ў дачыненні да Нацбанка як фінансавага агента ўрада краіны. Акрамя таго, як падкрэслілі ў ведамстве, заходняя інфраструктура па-ранейшаму не можа забяспечваць давядзенне выплат да ўсіх трымальнікаў еўрааблігацый.

Звязда, 29 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/23/67716
Текущая дата: 03.10.2024