Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі карупцыя разглядаецца як адна з пагроз нацыянальнай бяспецы



Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

«Грамадская небяспека карупцыі ўсім вядомая і не патрабуе тлумачэнняў. У нашай краіне гэта з’ява разглядаецца як адна з пагроз нацыянальнай бяспекі. Мы кіруемся патрабаваннямі Прэзідэнта аб тым, што барацьба з карупцыяй на ўсіх узроўнях павінна быць рашучай і бескампраміснай», — распавёў Андрэй Швед.

Па яго словах, у 2022 годзе колькасць улічаных карупцыйных злачынстваў засталася на ранейшым узроўні. «Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 819 асоб, з іх 21 займала адказнае становішча. Найбольш распаўсюджаныя факты крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, атрымання хабару», — адзначыў генпракурор.

Звязда, 22 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/23/68494
Текущая дата: 24.12.2024