Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
У лютым фізічныя асобы ў Беларусі выступілі чыстымі прадаўцамі замежнай валюты. Па выніках месяца яны прадалі на $31,6 млн больш, чым купілі.
Агульны аб`ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў лютым склаў $716,5 млн, прададзенай - $748,1 млн. У цэлым за студзень-люты бягучага года купля фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перавысіла яе продаж на $28,8 млн.
Суб`екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў лютым выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі амаль на $255 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб`ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў лютым склаў $2,09 млрд, прададзенай - $1,835 млрд.
За студзень-люты купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $269 млн.
7 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
7 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/23/68654
Текущая дата: 24.12.2024