Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў 2022 годзе вырашчана на 13% больш кветак і бутонаў на зрэз



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

У 2022 годзе ў Беларусі вырашчана 23,3 млн штук кветак і бутонаў на зрэз, або на 13% больш, у параўнанні з 2021 годам.

«У цяплічных камбінатах Беларусі кветкі вырошчваюцца на плошчы 8,4 га (у асноўным ружы на зрэз), у тым ліку ва УП "Агракамбінат „Ждановічы“ (2,2 га), цяплічнай гаспадарцы ААТ „Дарорс“ (3,3 га), УП „Мінскі парнікова-цяплічны камбінат“ (2,9 га). Таксама вырошчванне кветак ажыццяўляецца ў іншых арганізацыях рознай формы ўласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці, уключаючы прыватныя структуры», — адзначылі ў Мінсельгасхарчы.

Акрамя таго, у 2022 годзе ў Беларусь увезена 58,3 млн штук кветак і зрэзаных кветкавых бутонаў.

Асноўнымі краінамі-пастаўшчыкамі кветак у нашу краіну выступаюць Эквадор, Нідэрланды, Калумбія і Кенія.

Звязда, 7 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/23/68671
Текущая дата: 24.12.2024