Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 9 красавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 9 красавіка 2012 года.

На 9 красавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.130 беларускіх рублёў
Еўра — 10.630
Расійскі рубель — 276
Украінская грыўна — 1.012,33

Кошык валют — 2.878,58

У параўнанні з пятніцай, 6 красавіка, афіцыйны курс долара вырас на 20 рублёў (0,25%), еўра — знізіўся на 20 рублёў (0,19%), расійскага рубля — вырас на 1 рубель (0,36%), грыўны — на 2,74 (0,27%). Курс кошыка валют вырас на 4,04 рубля (0,14%) у параўнанні з пятніцай і на 12,75 рубля (0,44%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3075, "долар/расійскі рубель" — 29,4565, "долар/грыўна" — 8,031.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 9 красавіка долар купляюць па 8.010—8.070 і прадаюць па 8.110—8.290 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі не змяніўся, продажу — знізіўся на 2 рублі.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.000—8.100 рублёў пры куплі, 8.150—8.200 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/234/13402
Текущая дата: 19.11.2024