Белорусский портал в Казахстане

На складах прадпрыемстваў металургічнай галіны сабралася прадукцыі на 953,5 млрд. рублёў



У студзені—лютым 2012 года металургічная вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў у Беларусі павялічылася на 2,4% у адносінах да аналагічнага леташняга перыяду і склала 5 трлн. 945,2 млрд. рублёў.

Паводле звестак Белстата, зніжэнне вытворчасці адбылося па наступных відах прадукцыі: трубы стальныя (на 4%, 39,6 тыс. тон), зборныя будаўнічыя металаканструкцыі (на 13,1%, 16,7 тыс. шт.), катлы паравыя (на 12,9%, 81 шт.).

За першыя два месяцы года выпушчана 453,9 тыс. тон сталі (на 2,4% больш), 427,6 тыс. тон гатовага пракату (на 1,9%), 17,7 тыс. тон металакорду (на 3,9%), 455 тыс. кв. м металічнай сеткі (на 22,3%).

У той жа час на складах прадпрыемстваў металургічнай галіны па стане на 1 сакавіка 2012 года сабрана прадукцыі на 953,5 млрд. рублёў, што складае 43,5% сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці.

Складскія запасы стальных труб склалі 9,6 тыс. тон (49,5% сярэднямесячнай вытворчасці), дроту — 8,3 тыс. тон (24,2%), паравых катлоў — 35 шт. (86,4%), катлоў цэнтральнага ацяплення — 1,6 тыс. шт. (178,2%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/237/12819
Текущая дата: 19.11.2024