Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 19 сакавіка



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 19 сакавіка 2012 года.

На 19 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.060 беларускіх рублёў (абсалютны мінімум года)
Еўра — 10.540 (абсалютны мінімум года)
Расійскі рубель — 274,50
Украінская грыўна — 1.003,64 (абсалютны мінімум года)

Кошык валют — 2.856,97 (абсалютны мінімум года)

У параўнанні з пятніцай, 16 сакавіка, афіцыйны курс долара знізіўся на 60 рублёў (0,74%), еўра — на 70 (0,66%), расійскага рубля — не змяніўся, грыўны — знізіўся на 9,14 рубля (0,90%). Курс кошыка валют знізіўся на 13,40 рубля (0,47%) у параўнанні з пятніцай і на 8,86 рубля (0,31%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3077, "долар/расійскі рубель" — 29,3625, "долар/грыўна" — 8,0308.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 19 сакавіка долар купляюць па 7.950—8.050 і прадаюць па 8.100—8.290 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 68 рублёў, продажу — на 39.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.050—8.100 рублёў пры куплі, 8.150—8.200 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/237/12854
Текущая дата: 19.11.2024